Сяргей Тарасаў: Больш, чым у маёй кнізе пра Афрасінню Полацкую, няма нідзе
Беларускі ПЭН правёў анлайн-сустрэчу з гісторыкам, археолагам і пісьменнікам Сяргеем Тарасавым, сёлетнім лаўрэатам Прэміі імя Францішка Багушэвіча.
Artykuł Сяргей Тарасаў: Больш, чым у маёй кнізе пра Афрасінню Полацкую, няма нідзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёлета ў Вільні прэміяй імя Францішка Багушэвіча была ўганаравана кніга Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж”.
Сваімі ўражаннямі, цікавосткамі з кнігі ды гісторыямі працэсу яе напісання аўтар падзяліўся падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭНу.
Кажа гісторык Сяргей Тарасаў:
– Увесь матэрыял, які сёння ёсць пра Афрасінню Полацкую, ёсць у гэтай кнізе. Але тут яшчэ археалогія і шмат чаго іншага. Ёсць пэўныя загадкі. На некаторыя я адказаў. Дарэчы, адноснага таго, дзе Крыж Афрасінні Полацкай, то я абсалютна перакананы, што ён у Расеі, ён у Падмаскоўі. Для мяне загадкай з’яўляецца псіхалогія Афрасінні. Яна пайшла ў манастыр. Але яна пайшла свядома. Абрала сабе шлях Еўфрасінні Александрыйскай. Яна не Еўфрасіння, яна Афрасіння. Таму што яна сама сябе назвала Офрасіння, так пазначана на яе пячатках.
Кніга Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” даступная ў продажы ў Менску, а таксама ў інтэрнэт-кнігарні kniger.by.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяргей Тарасаў: Больш, чым у маёй кнізе пра Афрасінню Полацкую, няма нідзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.