Ян Шумскі: Зараз вырашальны момант, ці не ўвойдзе Беларусь як агрэсар ў падручнікі гісторыі
У Музеі Памяці Сібіры падчас прэзентацыі матэрыялаў 22-га часопіса «Бюлетэнь Гісторыі Памежжа» на гэты конт разгарэлася цэлая дыскусія.
Artykuł Ян Шумскі: Зараз вырашальны момант, ці не ўвойдзе Беларусь як агрэсар ў падручнікі гісторыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Музеі Памяці Сібіры падчас прэзентацыі матэрыялаў 22-га па ліку нумара часопіса «Бюлетэнь Гісторыі Памежжа» разгарэлася цэлая дыскусія, чаму менавіта беларусы зараз могуць увайсціў гісторыю як агрэсары ў расейска-украінскай вайне.
Сітуацыю каментуе супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Польшчы Ян Шумскі, які паходзіць з Гародні:
-Гэта ў першую чаргу залежыць ад таго, хто будзе пісаць гэтыя падручнікі – пераможцы, ці пераможаныя. Сам змест падручнікаў менавіта будзе ад гэтага залежыць. І тое, што тычыцца калектыўнай памяці Беларусі, тэма ахвяраў, тэма вайны, яна прысутная амаль паўсюль. Я думаю, што вось такія ваяўнічыя настроі, якія пануюць у суседняй Расеі, яны не знаходзяць пазітыўнага водгуку сярод большасці беларусаў. Парадыгма вайскова-патрыятычная аджыла.
22-гі нумар часопіса «Бюлетэнь Гісторыі Памежжа» па тэматыцы Другой сусветнай вайны на землях Беларусі, Літвы і Польшчы даступны ў продажы на сайце Музея Памяці Сібіры.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ян Шумскі: Зараз вырашальны момант, ці не ўвойдзе Беларусь як агрэсар ў падручнікі гісторыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.