«На плошчы Леніна стаялі намёты, і людзі трымалі галадоўку». Гісторыя Чырвонага касьцёла, які трэці раз забіраюць у вернікаў
Чырвонаму касьцёлу 112 гадоў. За гэты час яго тройчы забіралі ў вернікаў. Рабавалі. Падпальвалі. Хацелі ўзарваць. Адкрывалі там тэатар і кінастудыю. Людзі галадавалі і ставілі намёты дзеля ягонага вяртаньня. Тут сьпявалі на ўсю плошчу «Магутны Божа» і праводзілі ў апошні шлях Рыгора Барадуліна.