Прэзідэнт ЗША павіншаваў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру
"Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ", - адзначыў Джо Байдэн.
Artykuł Прэзідэнт ЗША павіншаваў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павіншаваў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, у тым ліку беларускага прабаабаронцу Алеся Бяляцкага.
«Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру гэтага году нагадваюць нам аб тым, што нават у цяжкія дні вайны, перад тварам запалохвання і прыгнёту немагчыма пагасіць агульнае чалавечае імкненне да правоў і годнасці.
На працягу многіх гадоў яны нястомна змагаліся за правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку за права свабодна выказвацца і адкрыта крытыкаваць. Яны выконвалі сваю місію з запалам і настойлівасцю. <…> Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні.
Алесь Бяляцкі, Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і «Мемарыял» заслугоўваюць прызнання за праведзеную імі працу», – гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША.
Нагадаем, што Алесь Бяляцкі даведаўся пра атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў СІЗА-1 у Менску, дзе ён знаходзіцца амаль 15 месяцаў.
Artykuł Прэзідэнт ЗША павіншаваў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.