Зборная Польшчы ўстанавіла ўнікальнае дасягненне на ЧС па валейболе сярод жанчын
Зборная Польшчы выйграла тай-брэйк - 15:5. Раней ніводнай камандзе не ўдавалася ўчыніць у пятым сэце такі разгром.
Artykuł Зборная Польшчы ўстанавіла ўнікальнае дасягненне на ЧС па валейболе сярод жанчын pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Польскія валейбалісткі ўстанавілі рэкорд чэмпіянатаў свету ў матчы групавога этапа з камандай Канады. Гаспадыні сусветнага першынства адолелі суперніц з лікам 3:2 (25:18, 19:25, 16:25, 25:23, 15:5). Зборная Польшчы выйграла тай-брэйк – 15:5.
Раней ніводнай камандзе не ўдавалася ўчыніць у пятым сэце такі разгром. Такім чынам, быў пабіты рэкорд турніру 2014 года, калі Дамініканская Рэспубліка выйграла заключную партыю ў Бельгіі з лікам 15:6.
Ліянэль Месі вернецца ў „Барселону” летам 2023 года
Нападнік „ПСЖ” Ліянэль Месі вернецца ў „Барселону” наступным летам. 35-гадовы аргенцінец хоча перайсці ў каталонскі клуб, „сіне-гранатавыя” таксама настроены на тое, каб аформіць здзелку. „ПСЖ” хоча прадоўжыць кантракт з футбалістам, аднак форвард з вялікай доляй верагоднасці стане гульцом „Барселоны” 1 ліпеня 2023 года — пасля заканчэння пагаднення з парыжанамі.
Шведская біятланістка Олсан дыскваліфікаваная на два гады за допінг
Шведская біятланістка Кардэлія Мелен Олсан дыскваліфікаваная на два гады за допінг. 24-гадовая Олсан здала станоўчую допінг-пробу ў сакавіку на чэмпіянаце Швецыі. У яе спробе выявілі тэрбуталін – прэпарат для зняцця сімптомаў астмы. У спрынце на чэмпіянаце Швецыі спартоўка заняла 14-е месца. У 2018 годзе яна ўваходзіла ў склад зборнай Швецыі на юніёрскі чэмпіянат свету.
Сяргей Кавальчук узначаліў дубль берасцейскага „Дынама”
Беларускі спецыяліст Сяргей Кавальчук узначаліў дубль берасцейскага „Дынама”. На пасадзе галоўнага трэнера экс-настаўнік галоўнай каманды змяніў Міхала Ліцвінчука, які працаваў з дублёрамі з пачатку 2021 года і застанецца ў трэнерскім штабе ў ролі асістэнта.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зборная Польшчы ўстанавіла ўнікальнае дасягненне на ЧС па валейболе сярод жанчын pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.