Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: без шанцу на пасіўнасць

Час Лукашэнкі скончыўся: Беларусь павінна альбо ўступіць у вайну, альбо адмовіцца ад Пуціна. Краіны АПЕК+ знізілі аб'ёмы здабычы нафты. У Турцыі РНП патрабуе дакладных правілаў аб нашэнні хіджабу. Прэмія па літаратуры прысуджана Ані Эрно.

Artykuł Агляд прэсы: без шанцу на пасіўнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Час Лукашэнкі скончыўся: Беларусь павінна альбо ўступіць у вайну, альбо адмовіцца ад Пуціна. Краіны АПЕК+ знізілі аб’ёмы здабычы нафты. У Турцыі РНП патрабуе дакладных правілаў аб нашэнні хіджабу. Прэмія па літаратуры прысуджана Ані Эрно. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Верны саюзнік Пуціна Лукашэнка нядаўна паспрабаваў дыстанцыявацца ад эскалацыі вайны. Але яшчэ трэба пабачыць, як доўга Беларусь можа трымацца далей ад поўнага ўцягвання ў вайну Масквы. Рашэнне Крамля правесці псеўдарэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны і абвясціць частковую мабілізацыю канчаткова пазбаўляе Лукашэнку, як ключавога саюзніка Пуціна, магчымасці захаваць статус-кво», – папярэджвае міжнароднае выданне Worldcrunch.

«У дзень абвяшчэння расейскай мабілізацыі ў Маскве адбылася сустрэча сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча і сакратара Савета бяспекі Расеі Мікалая Патрушава. Галоўнай тэмай, відавочна, была вайна і «напружанне» на межах як Беларусі, так і Расеі. Але ніякіх канкрэтных рашэнняў агучана не было, і любыя намёкі на магчымую мабілізацыю ў Беларусі тады былі адхіленыя. Апошнія падзеі сведчаць пра тое, што Пуцін, падобна, цвёрда настроены ціснуць на Лукашэнку. Мяркуючы па ўсім, Крэмль больш не збіраецца мірыцца з пасіўнай роляй Беларусі ў канфлікце з Украінай і некаторымі вольнасцямі афіцыйнага Менску ў знешняй палітыцы. Так ці інакш, для Лукашэнкі надыходзіць момант ісціны. Цяпер ён, мабыць, паспрабуе з усіх сіл цягнуць час, спадзеючыся, што Пуцін сам спыніць далейшую эскалацыю. Але калі Масква не адступіць, Лукашэнку хутка давядзецца прымаць рашэнне. Альбо ён зробіць рэзкі разварот у бок Захаду, рызыкуючы дэмаралізаваць сваіх саюзнікаў і справакаваўшы радыкальную рэакцыю Расеі, альбо яму давядзецца ўключыцца ў татальную вайну Пуціна, рызыкуючы ператварыць Беларусь у арэну баявых дзеянняў. Сёння верагоднасць апошняга сцэнара выглядае вышэй, чым калі-небудзь раней», – падкрэслівае міжнароднае выданне.

***

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты і яе неафіцыйны фармат АПЕК+, у які ўваходзіць і Расея, прынялі рашэнне скараціць здабычу нафты на два мільёны барэляў у дзень. Такім чынам нафтаздабываючыя краіны, якія ўваходзяць у гэты клуб, адрэагавалі на зніжэнне коштаў на нафту, якія праселі да рэкордна нізкай адзнакі за перыяд са студзеня гэтага года. Прэса напоўнена скепсісам, і перш за ўсё адносна таго, чым гэта абернецца ў палітычным плане. «Скарачэнне здабычы – вельмі сумнеўны крок, і Захад яму наўрад ці ўзрадуецца», – піша брытанскі часопіс The Economist.

«Рынкавая доля АПЕК + яшчэ не аднавілася пасля скарачэнняў, ажыццёўленых арганізацыяй у 2020 годзе для падтрымання коштаў на фоне падзення попыту. Далейшае зніжэнне аб’ёмаў здабычы можа яшчэ больш скараціць долю картэля на рынку. Цяперашні крок з’яўляецца таксама афронтам у дачыненні да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які зусім нядаўна наведаў Саудаўскую Аравію, каб пераканаць Эр-Рыяд павялічыць здабычу нафты. Байдэн распачаў гэтую спробу напярэдадні няпростых прамежкавых выбараў у ЗША», – лічыць брытанскае выданне.

***

На фоне пратэстаў у Іране, дзе жанчыны спальваюць хіджабы, пытанне аб нашэнні гэтага галаўнога ўбору зноў стала адной з цэнтральных палітычных тэм у Турцыі. Так, старшыня Рэспубліканскай народнай партыі – найбуйнейшай апазіцыйнай сілы краіны – Кемаль Кылычдараглу запатрабаваў унесці папраўкі ў законы адносна права жанчын насіць або не насіць галаўны ўбор у грамадскіх месцах. Секулярная РНП раней заўсёды выразна выступала супраць рэлігійнай сімволікі ў грамадскіх установах. Як адзначае турэцкая газета Hürriyet, Кылычдараглу зрабіў прэзідэнту Эрдагану і яго Партыі справядлівасці і развіцця цудоўны перадвыбарчы падарунак.

«Эрдаган нагадаў пра даўнюю пазіцыю Рэспубліканскай народнай партыі ў дачыненні да забароны нашэння хіджабу ў грамадскіх установах, адмененай у 2013 годзе. Эрдаган скарыстаўся магчымасцю падкрэсліць свае намаганні па барацьбе за адмену гэтай забароны. У самы разгар эканамічнага крызісу Эрдаган паспяшаўся нагадаць грамадзянам кансерватыўных поглядаў, што праблема заключаецца не ў кошце на два кілаграмы памідораў, а ў «паляванні на хіджаб». Сапраўды, Эрдагану ёсць за што падзякаваць Кылычдараглу!», – адзначае турэцкае выданне.

***

Нобелеўская прэмія па літаратуры сёлета прысуджана Ані Эрно. Яна стала першай французскай пісьменніцай, ганараванай такой узнагародай. Нобелеўскі камітэт адзначыў «мужнасць і клінічную дакладнасць», з якой Эрно «раскрывае вытокі, адчужэнне і калектыўныя абмежаванні асабістых успамінаў». Еўрапейская прэса ўхваляе выбар камітэта і аддае даніну павагі бясстрашнай і палітычна актыўнай пісьменніцы. Нямецкая газета taz ухваляе рашэнне Нобелеўскага камітэта.

«У гэтым годзе Нобелеўскай прэміяй па літаратуры адзначана не нешта вытрыманае ў класічных канонах, узвышанае і вытанчанае. Не, узнагароду атрымала літаратура недасканалая, халодная як лёд і крывацечная падобна ране. Ані Эрно не з’яўляецца аўтарам, які з боку глядзіць на прыніжаных, абражаных і нікім не заўважаных, не, яна піша прама адтуль, з самых глыбінь гэтай перспектывы. Пісьменніца, якая мае 82 гады, застаецца вернай сабе, нягледзячы на сусветную славу. Яна бярэ ўдзел у палітычным жыцці, заўсёды выказвае сваю пазіцыю і ўстае на абарону бяздольных. Як сказана ў рашэнні Шведскай акадэміі, прэмія ўручаецца пісьменніцы ў тым ліку і «за мужнасць». У дадзеным выпадку гэта сапраўды так», – адзначае нямецкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: без шанцу на пасіўнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

LG HVAC ACADEMY: ГОТОВИМ ПРОФЕССИОНАЛОВ ДЛЯ РАСТУЩЕЙ ОТРАСЛИ

ИД «Лев» выпустил первые товары под брендом «Шушумагия»

Эти советские артисты сыграли персонажей гораздо младше или старше себя

Исследование МегаФона: мужчины посещают ТЦ на 40% чаще женщин

Музыкальные новости

В ЦДКЖ 18 августа ждут любителей группы «Рекорд Оркестр» на Квартирнике Евгения Маргулиса

Кинофестиваль «Движение по вертикали» памяти Станислава Говорухина пройдет в Тульской области

Казаков, казачек и казачат Кубанского казачьего центра «Баско» наградили за активное участие в Кадетском движении России

Военнослужащие Красноярского соединения стали призерами Чемпионата Сибирского округа Росгвардии по стрельбе из боевого ручного стрелкового оружия

Новости России

Исследование МегаФона: мужчины посещают ТЦ на 40% чаще женщин

Эти советские артисты сыграли персонажей гораздо младше или старше себя

Гаражи в Томске загорелись на площади 800 квадратных метров

В Дубне сотрудники Росгвардии помогли утиному семейству перейти оживленную трассу

Экология в России и мире

Назван российский город, откуда в Турцию срочно увеличивают число рейсов, впервые поставив широкофюзеляжный самолет Airbus 330

«Школа вожатых» прошла в школе №7 в Реутове

Как существовала платная стоматология в СССР — стране бесплатной медицины

Сэкономить и оторваться с Angsana Velavaru

Спорт в России и мире

Рафаэль Надаль пропустит Уимблдон ради подготовки к Олимпиаде

Испанский теннисист Надаль не сыграет на Уимблдоне

Александрова вышла во второй круг турнира WTA в Хертогенбосе

Соболенко и Димитров вместе потренировались на «Уимблдоне»

Moscow.media

Большая часть российских автомобилистов готова перейти на б/у запчасти

Всегда на связи: проводная гарнитура Fstyler FH150U от A4Tech

Завершено масштабное обновление трассы М-4 Дон в Ростовской области

Новая технология моделирования ДНК ускорит биомедицинские исследования







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *