У Беластоку прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам Алегам Мінкіным
Падчас сустрэчы можна было задаваць пытанні пісьменніку, паслухаць яго вершы, а таксама аповеды пра жыццё і творчасць.
Artykuł У Беластоку прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам Алегам Мінкіным pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ў прасторы Мостмедыя адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, паэтам і перакладчыкам – Алегам Мінкіным, якая праходзіла ў фармаце гутаркі.
Падчас яе можна было задаваць пытанні пісьменніку, паслухаць яго вершы, а таксама аповеды пра жыццё і творчасць.
-Калі я знаходжуся ў кантрастных абставінах да паэзіі, да літаратуры, трапляю ў нейкія сітуацыі жыццёвыя, тады мне лягчэй пішацца. Такая раздвоенасць атрымліваецца. Жывеш і ёсць нешта святое, таму што заўсёды пісаў толькі тады, калі гэта прыходзіла да мяне. Як наркотык нейкі. А калі прыходзіла, я ўжо пісаў, каб верш быў дасканалы.
Алег Мінкін – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар зборнікаў паэзіі і прозы, а таксама дзіцячых кнігаў і перакладаў. Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» і імя Міхася Стральцова. У гэтым годзе адзначыў свой 70-гадовы юбілей. Зараз пражывае ў Вільні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам Алегам Мінкіным pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.