У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу
Адкрыццё прымяркуюць да 140-годдзя народнага песняра.
Artykuł У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу.
Яго ставяць на ўскрайку горада на Цэнтральнай вуліцы. Скульптары, якія працавалі над стварэннем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Адкрыццё прымяркуюць да 140-годдзя народнага песняра.
Культурная спадчына Стаўпецкага раёна трывала звязаная з Якубам Коласам: тут ён нарадзіўся, жыў, ствараў вялікія творы. Імем народнага паэта на Стаўпеччыне названыя школы і вуліцы, але ёсць толькі адзін помнік — у вёсцы Мікалаеўшчына, на радзіме ягоных бацькоў.
Раней паведамлялася, што стварэнне і ўсталяванне помніка фінансуецца за кошт прыцягнутых сродкаў ад правядзення суботнікаў, спонсарскай дапамогі ды іншых крыніц.
Радыё Свабода
Artykuł У Стоўпцах пачалі ўсталёўваць помнік Якубу Коласу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.