Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб’едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы
Мэта паездак — расказы пра тое, якая ў РБ склалася "ваенна-палітычная сітуацыя".
Artykuł Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб’едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб’едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы, піша прэс-служба Мінабароны. Гэта — дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо. Сёння яны пабывалі на Менскім заводзе колавых цягачоў, дзе сустракаліся з яго супрацоўнікамі. На чарзе ўжо ў бліжэйшыя дні — Менскі аўтазавод, БЕЛАЗ і г. д.
Мэта паездак — расказы пра тое, якая ў РБ склалася „ваенна-палітычная сітуацыя”. Такое заданне сілавікам нядаўна даў Аляксандр Лукашэнка перад сваім ад’ездам у Таджыкістан.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб’едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.