Васіль Філіпенка: Толькі вера ў перамогу
Беларускі паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Васіль Філіпенка з сям’ёй з 1988 года жыве ў горадзе Лубны Палтаўскай вобласці Украіны.
Artykuł Васіль Філіпенка: Толькі вера ў перамогу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Васіль Філіпенка з сям’ёй з 1988 года жыве ў горадзе Лубны Палтаўскай вобласці Украіны. Родам Васіль з вёскі Трасцянец Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
Аўтар зборнікаў «Памяць» (2000), «Свеча уставшая» (2001), «Душа славянская» (2008), «На языке родных осин» (2008), «Рэха самоты» (2013), «Поклічы лёсу» (2015), «На ростанях душы» (2018) і іншых. Пасля моцнага абстрэлу Расеяй Украіны, наш карэспандэнт патэлефанаваў спадару Васілю ў Лубны і спытаў, як ён там. Васіль адразу адказаў:
– Дзякуй Богу, усе жывыя. Горад жыве, так бы мовіць, у звычайным раскладзе. Людзі яшчэ больш любяць сваю Украіну. З кожным новым абстрэлам у людзей расце воля і жаданне выстаяць і перамагчы. Ніякай панікі, толькі вера ў перамогу. На іншае людзі не згодны. Хаця ёсць праблемы месцамі з электразабеспячэннем, але над гэтым працуюць рамонтнікі, таму ўсё будзе, спадзяюся, добра. Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Васіль Філіпенка: Толькі вера ў перамогу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.