Да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага
![Да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/04/Мажэйка.jpg)
Нагодаю для гэтага, паводле афіцыйнай версіі, стала тое, што ў турме нібыта не было ні вольных кабінетаў, ні вольных канваіраў.
Artykuł Да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адміністрацыя Гарадзенскай турмы выйшла на новы ўзровень: да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага – піша сайт “Гарадзенская правабарона”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/04/%D0%9C%D0%B0%D0%B6%D1%8D%D0%B9%D0%BA%D0%B0.jpg)
Нагодаю для гэтага, паводле афіцыйнай версіі, стала тое, што ў турме нібыта не было ні вольных кабінетаў, ні вольных канваіраў.
Гарадзенскага культурнага дзеяча Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня, калі той прыехаў у Гародню з Польшчы. У той жа дзень у кватэры і ў доме ў вёсцы Паўла адбыліся ператрусы.
Паводле праваабаронцаў, на Паўла пачата крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання. Ён прызнаны палітычным вязнем.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Да палітвязня Паўла Мажэйкі не пусцілі нават следчага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.