Арцём Шрайбман: Змена статусу КДБ – мажлівая падстрахоўка ад перавароту ўсёй сістэмы
10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні палажэння органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
Artykuł Арцём Шрайбман: Змена статусу КДБ – мажлівая падстрахоўка ад перавароту ўсёй сістэмы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні палажэння органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Цяпер яны будуць падпарадкаваны выключна самому Лукашэнку, тады як раней КДБ падпарадкоўваўся таксама ўраду і Савету бяспекі.
Змену статусу КДБ Беларусі каментуе палітолаг Арцём Шрайбман:
– Гэта змяншэнне патэнцыйнай рызыкі, якая б магла ўзнікнуць, калі б сістэма пайшла ў разнос. Каб у КДБ у будучым і ў кіраўніцтва не ўзнікла ніколі спакусаў, што мы яшчэ і прэм’ер-міністру падпарадкаваныя. Увогуле я б не шукаў тут якую палітычную логіку, гэта можа быць проста бюракратычная логіка. Можа проста для нейкіх працэдур КДБ надакучыла атрымліваць фармальную згоду ў апараце Саўміна, таму вырашылі сфакусавацца толькі на працы з АП ці з Лукашэнкам асабіста. І таму гэта можа мець і такое тлумачэнне.
Паводле самога ўказа Лукашэнкі, дакумент аб удасканаленні дзейнасці сістэмы органаў дзяржаўнай бяспекі ўступае ў сілу з 1-га студзеня 2023 года. Да гэтага часу Савет Міністраў мусіць правесці ўсе неабходныя падрыхтоўчыя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Арцём Шрайбман: Змена статусу КДБ – мажлівая падстрахоўка ад перавароту ўсёй сістэмы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.