Расея і Ўкраіна правялі чарговы абмен палоннымі
![Расея і Ўкраіна правялі чарговы абмен палоннымі](https://gdb.rferl.org/09870000-0aff-0242-c032-08da9c858d04_w800_h450.jpg)
Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі. Абмененыя па 20 чалавек з кожнага боку. Сярод вызваленых украінцаў — 14 вайскоўцаў, 4 удзельнікі тэрытарыяльнай абароны, адзін баец нацгвардыі і адзін марак. Пра гэта паведаміў дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.