Уладзімір Някляеў: Актуальнасць майго рамана пра Купалу – як чалавеку застацца чалавекам і зараз
Кніга «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева ўвайшла ў кароткі спіс сёлетняй прэміі Гедройця і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.
Artykuł Уладзімір Някляеў: Актуальнасць майго рамана пра Купалу – як чалавеку застацца чалавекам і зараз pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кніга «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева ўвайшла ў кароткі спіс сёлетняй прэміі Гедройця і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.
Падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭН-цэнтру з шорт-лістэрам ХІ сезону прэміі Уладзімір Някляеў падкрэсліў галоўную ідэю кнігі-намінанта:
– Засяродзіўся на іншым: колькі трэба высілкаў прыкласці і ці ў сіле чалавечай супрацьстаяць сістэме, застаючыся самім сабой. Канешне, мне хацелася, каб нехта з персанажаў такім аказаўся. Але не адзін з іх не дасягае. І ўвогуле, калі я пачынаў гэты раман, я думаў, што пішу гістарычна раман. А калі я скончыў і пачалося ўсё, што пачалося пасля 20-га года… Пачалося ўсё тое самае – турмы, катаванні, толькі масавых расстрэлаў пакуль што няма.
Па словах Уладзіміра Няклеяева, зараз ён працуе над новай кнігай. Пісьменнік горача адстойвае высокую ролю культуры і выступае супраць публічнага спальвання кніг ва Украіне і Расеі на фоне вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Уладзімір Някляеў: Актуальнасць майго рамана пра Купалу – як чалавеку застацца чалавекам і зараз pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.