Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: Ахілесава пята

Масква і Менск плануюць стварэнне сумеснай групоўкі. Якая будучыня чакае рэжым Пуціна? Ізраіль і Ліван урэгулявалі спрэчку аб марскіх межах.

Artykuł Агляд прэсы: Ахілесава пята pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Масква і Менск плануюць стварэнне сумеснай групоўкі. Якая будучыня чакае рэжым Пуціна? Ізраіль і Ліван урэгулявалі спрэчку аб марскіх межах. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Праз два дні пасля выбуху на Крымскім мосце, які адбыўся 8-га кастрычніка, прэзідэнт Беларусі Лукашэнка заявіў аб намеры сфарміраваць з Расеяй сумесную рэгіянальную групоўку войскаў. Дыслакаваць яе плануецца на тэрыторыі Беларусі. Рашэнне аб стварэнні падобнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў тым, што Украіна нібыта выношвае планы па нападзе на Беларусь. На старонках еўрапейскай прэсы аднавіліся дэбаты аб тым, ці не ўступіць Беларусь у вайну на баку Расеі. «Лукашэнка апынуўся ў вельмі незайздросным становішчы», – адзначае польская газета Polityka.

«Альбо ён страціць уладу ў выніку народных пратэстаў, альбо Крэмль скіне яго з трона. Апошні варыянт дае яму некаторую прастору для манеўру. Лукашэнка, вядома, ведае, што Масква можа папросту замяніць яго афіцэрам беларускага сілавога апарата, у якім шмат агентаў расейскіх спецслужбаў. Лукашэнка, відаць, разлічвае на тое, што зможа адкупіцца ад расейцаў зброяй, абмундзіраваннем, прадастаўленнем палігонаў і матэрыяльна-тэхнічных аб’ектаў, і пацвердзіць тым самым сваю лаяльнасць, каб адтэрмінаваць рызыку рэальнага ўступлення ў вайну. Гульня на час мае сэнс, пакуль гэта дазваляе Пуціну падтрымліваць ілюзію моцнага лідара, у якога ёсць верныя саюзнікі», – падкрэслівае польскае выданне.

***

У чацвер і пятніцу ў сталіцы Казахстана Астане адбываюцца тры важныя сустрэчы на вышэйшым узроўні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Азіі і СНД. На сустрэчах прысутнічае і Уладзімір Пуцін. Некаторыя назіральнікі спадзяюцца, што яго перамовы з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам прывядуць да зрухаў на шляху да міру ва Украіне. Большасць аглядальнікаў, аднак, адзіная ў тым, што гэтыя саміты – толькі доказ таго, у якой ізаляцыі аказаўся цяпер Пуцін. Шведская газета Dagens Nyheter у такіх умовах звярнула ўвагу на тое, што ў ходзе галасавання ў ААН па рэзалюцыі з асуджэннем расейскай спробы анэксіі ўкраінскіх тэрыторый Індыя ўстрымалася. На думку Dagens Nyheter, гэта сведчыць пра тое, што краіна няхай асцярожна, але рухаецца ў бок Захаду.

«Вядома, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі не з’яўляецца лідарам, які ставіць у аснову свабоду слова і дэмакратычныя каштоўнасці. Тым не менш, Індыя выключыла з ліку сваіх партнёраў Кітай, і, зразумела, не звязвае сваю будучыню з праектам Пуціна, які цалкам дыскрэдытаваў сябе. Шлях Індыі на Захад не будзе простым і прамалінейным, але альтэрнатывы яму – нашмат горш», – прагназуе шведскае выданне.

***

З панядзелка Расея працягвае наносіць удары па энергетычнай, ваеннай і камунікацыйнай інфраструктуры Украіны, а таксама атакуе грамадзянскія аб’екты, прычым па ўсёй краіне, уключаючы цэнтр Кіева. Свае дзеянні Масква абгрунтоўвае «тэрактамі», якія нібыта арганізуюць украінскія ўлады на тэрыторыі Расеі, і абвінавачвае Кіеў у здзяйсненні выбуху на Крымскім мосце ў мінулую суботу. Як зазначае еўрапейская прэса, эскалацыя выйшла на новы ўзровень, які прынясе насельніцтву Украіны яшчэ больш пакут. А таму гішпанская газета El Mundo на першых старонках заклікае Захад паставіць Украіне сродкі ПРА і СПА.

«Уладзімір Пуцін хоча, каб грамадзянскае насельніцтва Украіны засталося ў зімовыя маразы без электрычнасці і ацяплення. Гэтая новая стратэгія таксама накіравана на знішчэнне ўкраінцаў як насельнікаў тэрыторыі, без разбору, і з’яўляецца чымсьці накшталт неканвенцыйнай зброі: ударамі крылатых ракет плануецца паралізаваць энергетычную інфраструктуру. Гэта падмацоўвае настойлівы заклік украінскага прэзідэнта да іншых краін зачыніць украінскую паветраную прастору ад варожых абстрэлаў. Толькі згода Захаду паставіць высокатэхналагічныя супрацьракетныя сістэмы зможа гарантаваць тое, што расейскі тыран не дасягне сваёй мэты – цалкам пазбавіць Украіну электрычнасці», – канстатуе гішпанскае выданне.

***

Ізраіль і Ліван афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны. Тым не менш, па выніках перамоваў, якія доўжыліся некалькі гадоў, абедзве краіны змаглі прыйсці да пагаднення аб газавых радовішчах, размешчаных у акваторыях абедзвюх краін і, такім чынам, аб марскіх межах. Па словах кіраўніцтва Ізраіля, Ліван адмаўляецца ад сваіх прэтэнзій на газавае радовішча Карыш у абмен на доступ да газавага радовішча Кана, невялікая частка якога знаходзіцца ў ізраільскіх водах. А Ізраіль атрымлівае наўзамен частку выручкі. «Яшчэ адна добрая вестка з Блізкага Усходу», -мяркуе нямецкая газета Die Welt.

«Дасягнутая згода сведчыць аб тым, што актары ў гэтым рэгіёне наладжаны на будучыню. Відавочна, што дамоўленасць па марскіх межах адкрывае абедзвюм дзяржавам і іх партнёрам магчымасць бесканфліктнай распрацоўкі газавых радовішчаў, размешчаных уздоўж узбярэжжа абедзвюх краін. Гэтая перспектыва можа на працягу бліжэйшых гадоў дапамагчы вырашыць не толькі фінансавыя, але і энергетычныя праблемы абодвух удзельнікаў перамоваў, якія скончыліся. У доўгатэрміновай перспектыве ад гэтага выйграе і Еўропа, якая будзе мець патрэбу ў альтэрнатыўных пастаўшчыках энерганосьбітаў», – адзначае нямецкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: Ахілесава пята pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Россия стала единственной страной в мире, которую Иран допустил к своим недрам: РФ вынуждают становится богаче

Подозреваемый в убийстве гулявшего с внучками москвича сдался полиции

В Чите пятеро мигрантов надругались над школьницей

Передвижной медицинский комплекс начал работать в Мытищах

Музыкальные новости

Путин: РФ готова к переговорам только на условиях, которые уже обсуждались ранее

Глава ВТБ Костин: футболисты «Динамо» ещё не заслужили стать чемпионами России

Медийный баскетбол, киберспорт и турнир ММА: Константин Пухов рассказал о мероприятиях Международного центра бокса (Наташа)

Евгений Миронов, Ирина Пегова, Кристина Асмус, Илья Авербух, Елизавета Арзамасова и другие звезды не фестивале «НЕБО»

Новости России

Передвижной медицинский комплекс начал работать в Мытищах

«Бюджет Москвы всегда был и будет социально ориентирован»

«Сталину доложили, что немцы в 40 км от Москвы, и предложили переместить ставку, он помолчал, а потом задал очень странный вопрос»

Подозреваемый в убийстве гулявшего с внучками москвича сдался полиции

Экология в России и мире

Глава "Рексофт" - в топ-100 отечественных ИТ-лидеров

В Москве прошла Премия-практикум «Харизма Года»

Befree запускает сайт для поиска талантов

Джомба, суттуг шай, кучу и другими видами чая в регионах России могут насладиться российские туристы

Спорт в России и мире

Названо условие сенсации в матче Арины Соболенко с вундеркиндом из России

Семнадцатилетняя Андреева впервые сыграет в полуфинале турнира Большого шлема

Превзойдет саму Шарапову? юная Мирра Андреева наступает на пятки звездам тенниса

«Сейчас даже счёт не помню»: Андреева сенсационно победила Соболенко и вышла в полуфинал «Ролан Гаррос»

Moscow.media

Портативный ТСД корпоративного класса Saotron RT-T70

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: В Московском регионе более 62 тысяч семей распорядились материнским капиталом через банки

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: С начала года более 4,7 тысячи жителей Московского региона оформили страховую пенсию в автоматическом режиме на портале госуслуг

Бурятский Театр кукол Ульгэр в Улан-Улан-Удэ показал в Этнографическом музее народов Забайкалья перед детьми и родителями в семейный праздник сказку Колобок - Новости и Культура, Дети и Россия







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *