Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

“Лібрэта лета” Алеся Ветаха

У Менску выйшла з друку кніга прозы і паэзіі Алеся Ветаха (Алеся Бельскага) “Лібрэта лета”. Кніга арыгінальна выдадзена і з паліграфічнага пункту гледжання, гэта кніга-перакрутка.

Цікава яшчэ і тое, што Алесь Ветах, ён жа Алесь Бельскі, а гэта доктар філалагічных навук, прафесар, у бацькоўскім доме ў Цімкавічах на Капыльшчыне, адшукаў свае нататнікі, сшыткі з абразкамі, замалёўкамі, мініяцюрамі, якія ён пісаў у студэнцкія гады і ў гады маладосці. Яны ляжалі ў невялікім чамаданчыку ў хатняй бібліятэцы. Многія з гэтых твораў друкаваліся ў тагачаснай перыёдыцы. А цяпер, асабліва, аўтару захацелася перачытаць тое, што некалі ён рыхтаваў,  як творчыя заданні для ягоных універсітэцкіх выкладчыкаў Яўгена Камароўскага і Віктара Каратая, якіх ужо няма на гэтым свеце.

Дарэчы, у 1990-я гады выйшлі з друку кнігі прозы Алеся Ветаха “Ружовая знічка” (1994) і “Хроніка смутку” (1999), але не ўсё тады ўвайшло ў гэтыя выданні. І вось лепшае ранейшае, адшуканае  пабачыла свет у асобнай кнізе “Лібрэта лета”.

Вершы, якія ўвайшлі ў “Лібрэта лета”, былі напісаныя 20-30 гадоў таму. Гэта нават не вершы, а нейкія імгненні жыцця, летуценні пра каханне, радасць, сум і надзея. Радкі паэта, напісаныя ў той далёкі час, гучаць і сёння, як абагульняючая формула, як паэтычнае выражэнне аптымізму маладосці – маладосці равеснікаў паэта, тых людзей, для якіх было захаванне вернасці абавязку перад каханнем і маладосцю. Вера паэта і сёння мае, такім чынам, і сваю сацыяльна канкрэтную і ўзростава-юнацкую аснову, і яна ў сваім рамантычным пафасе – застаецца нявыдуманай і жывой

З другой перакруткі кнігі Алеся Ветаха надрукаваныя кароткія аповеды, абразкі і мініяцюры з нататнікаў і сшыткаў, якія аўтар адшукаў у бацькоўскай хаце ў тым самым старым чамаданчыку. Сабраныя разам гэтыя творы ствараюць пэўнае ўяўленне і развіццё творчай індывідуальнасці пісьменніка на мяжы ХХ і ХХI стагоддзяў.

Для афармлення вокладкі Алесь Ветах выкарыстаў рэпрадукцыю акварэлі Алеся Квяткоўскага “Уваход у грыбы”. І яна, сапраўды, падыходзіць да гэтай кнігі, як уваход у тое далёкае маленства і юнацтва і такое, здаецца, зусім блізкае. 

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł “Лібрэта лета” Алеся Ветаха pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *