Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук
Развітанне з літаратарам адбудзецца 17 кастрычніка з 12:00 да 13:00 у рытуальнай зале Дома смутку на вуліцы Куляшова, 49 у Менску.
Artykuł Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На 76-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік і перакладчык Алесь Жук, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”.
Развітанне з літаратарам адбудзецца 17 кастрычніка з 12:00 да 13:00 у рытуальнай зале Дома смутку на вуліцы Куляшова, 49 у Менску.
Алесь Жук нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў вёсцы Клешаў Слуцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Маладосць”, інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты „Літаратура і мастацтва”, сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (ліквідаваным восенню 2021 года па рашэнню Вярхоўнага суда), намеснікам галоўнага рэдактара Палымя», галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» і «Беларусь».
Аўтар кніг „Асеннія халады”, „Паляванне на старых азёрах”, „Зоркі над палігонам”, „Не забывай мяне”, „Па саннай дарозе”, „Паўстанак вяртання”, „Паляванне на Апошняга Жураўля”, „Чорны павой”, ” Праклятая любоў». Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, літаратурнай прэміі Беларусі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.
Artykuł Памёр беларускі пісьменнік Алесь Жук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.