На Берасцейшчыне інвентарызуюць тэхніку дзяржаўных прадпрыемстваў
Таксама ідзе праверка баявой гатоўнасці ўсіх службаў аператыўнага рэагавання.
Artykuł На Берасцейшчыне інвентарызуюць тэхніку дзяржаўных прадпрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Берасцейшчыне, як імаверна па ўсёй краіне, раённыя адміністрацыі ладзяць інвентарызацыю тэхнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, якая знаходзіцца на ўліку ў вайсковых камісарыятах. Перадусім гэта аўтатранспарт. Таксама ідзе праверка баявой гатоўнасці ўсіх службаў аператыўнага рэагавання.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/zovikov-833x400.jpg)
“На фоне незвычайнай актыўнасці прадстаўнікоў ўлады, простыя людзі захоўваюць супакой”, – гаворыць грамадская дзяячка з Пінску Вераніка Іванова:
– Калі ў першыя дні вайны мірнае насельніцтва было ў паніцы, яно чакала бамбардаванняў, голаду, разрухі. І актыўна збіралі інфармацыю пра тое, што рабіць, калі ў нас тут пачнуцца актыўныя ваенныя дзеянні. Сёння пазіцыя змянілася радыкальна, усё супакоілася, страхі зніклі. Думка пра тое, што тут можа быць фронт, ужо так не пужае. Бо калі бачыш раз за разам побач смерць і разруху, то пачынаеш мімаволі прымяраць гэта на сябе і ўспрымаць як дадзенае.
Грамадская дзяячка ўпэўненая, што грамадства за восем месяцаў маральна падрыхтавалася да самага горшага развіцця падзей. У той самы час, рознага ўзроўню чыноўнікі і вайскоўцы да апошняга жылі мроямі ў хуткую і непахісную перамогу Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Берасцейшчыне інвентарызуюць тэхніку дзяржаўных прадпрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.