Анонс перадачы „з Падляшша родам”. “Сустрэчы Зоркі”
Ладзіць іх з 1995 года тыднёвік “Ніва”.
Artykuł Анонс перадачы „з Падляшша родам”. “Сустрэчы Зоркі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Сустрэчы Зоркі” – такі назоў маюць журналісцкія майстар-класы для вучняў пачатковых школ Беласточчыны, што вывучаюць беларускую мову. Ладзіць іх з 1995 года тыднёвік “Ніва”. Напрыканцы верасня каля двух дзясяткаў “юных журналістаў”, сабраліся ў аграсядзібе Бора Здруй ў Новым Ляўкове на Гайнаўшчыне. Вучыліся, як пісаць карэспандэнцкія допісы, складаць газету. А ўсё на беларускай мове. “Сустрэчам зоркі” будзе прысвечаная бліжэйшая перадача з сэрыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі.”
Паслухайце размову з вучнямі ў далучаным аўдыёфайле:
На сустрэчу з маладымі журналістамі – удзельнікамі сёлетніх майстар-класаў “Сустрэчы Зоркі”, а таксама запрошанымі гасцьмі запрашаем ў перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Пачатак у 12.05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „з Падляшша родам”. “Сустрэчы Зоркі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.