Пасля рэарганізацыі ў Каардынацыйную раду ўвойдуць 115 чалавек
Сярод іх — 25 дзейных сяброў КС, 75 сябраў, дэлегаваных ад дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, і яшчэ 15 — вядомыя дзеячы, якія прайшлі працэдуру для свабодна вылучаных кандыдатаў.
Artykuł Пасля рэарганізацыі ў Каардынацыйную раду ўвойдуць 115 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Каардынацыйную раду пасля яе рэарганізацыі ўвойдуць 115 чалавек. Сярод іх — 25 дзейных сяброў КС, 75 сябраў, дэлегаваных ад дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, і яшчэ 15 — вядомыя дзеячы, якія прайшлі працэдуру для свабодна вылучаных кандыдатаў.
Рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці КР прыняў напярэдадні канферэнцыі „Новая Беларусь”. Склад Каардынацыйнай рады будзе пашырацца, у яе ўвойдуць прадстаўнікі шырокага кола дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Пасля рэструктурызацыі асноўнай роляй КР будзе распрацоўка праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыя абмеркавання грамадска значных пытанняў, міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця краіны.
Кандыдатамі ў абноўленую КР сваіх прадстаўнікоў змогуць вылучаць беларускія палітычныя сілы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і нефармальныя ініцыятывы.
З падрабязнасцямі аб парадку вылучэння і анкетамі можна азнаёміцца на сайце Каардынацыйнай рады.
Artykuł Пасля рэарганізацыі ў Каардынацыйную раду ўвойдуць 115 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.