Анатоль Ляўковіч: Адбываецца трансфармацыя палітычнага рэжыму
Філосаф падкрэслівае, што ўжо мілітарысцкія заявы нікога не здзіўляюць, але працэс пайшоў далей ад словаў і пачынаецца практычная іх рэалізацыя.
Artykuł Анатоль Ляўковіч: Адбываецца трансфармацыя палітычнага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Зараз у Беларусі ідзе не толькі татальная праверка аператыўнага рэгулявання вайскоўцаў і ўсіх экстранных службаў, але і самой палітычнай вертыкалі”, – гаворыць былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч. Менску трэба добра ведаць, як у такіх напружаных умовах сябе паводзяць чыноўнікі на месцах.
Па словах філосафа, на вачах адбываецца трансфармацыя палітычнага рэжыму ў краіне:
– Сёння ў сувязі з міжнароднымі падзеямі і з тым, што адбываецца ў нашых суседзяў, я маю на ўвазе непасрэдны канфлікт Україны і Расеі, то наша аўтарытарная палітычная сістэма яшчэ набывае такое ваенна-палітычнае адценне, канкрэтна ваеннае. У гэтых умовах нармальны палітычны працэс, нават аб’ектыўна не можа нармальна развівацца. Я ўжо не кажу пра нейкія суб’ектыўныя падыходы і погляды на палітычны працэс у Беларусі.
Ляўковіч падкрэслівае, што ўжо мілітарысцкія заявы нікога не здзіўляюць, але працэс пайшоў далей ад словаў і пачынаецца практычная іх рэалізацыя. Таму за ўвядзеннем контртэрарыстычных захадаў можа быць аб’яўлена і нешта аналагічнае ваеннаму становішчу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анатоль Ляўковіч: Адбываецца трансфармацыя палітычнага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.