Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Пра адзіны музей сям’і ў Беларусі

У час святкавання „Тыдня бацькоўскай любові”, які праходзіць ва ўстановах адукацыі Беларусі з 14 па 21 кастрычніка, вучні 11-й лідскай школы супольна з настаяцелем храма Усіх Святых пратаіерэем Уладзімірам Яромічам здзейснілі цікавае падарожжа, каб яшчэ больш пачуць пра значэнне сям’і і ўбачыць усё на свае вочы. Дзеці наведалі аграгарадок Бердаўка, дзе пазнаёміліся з гісторыяй мястэчка, убачылі цікавыя аб’екты і, галоўнае, завіталі ў культурна-дасугавы цэнтр, дзе створаны адзіны ў Беларусі музей сям’і. Што адразу прыцягнула ўвагу юных турыстаў, дык гэта незвычайны будынак. Так, музей сям’і быў заснаваны ў 2017 годзе, а размясціўся ў пакоях сядзібы Аляксандра Дамбавецкага, значнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча сярэдзіны ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя, губернатара горада Магілёва. Чым жа ўразіў Музей сям’і сучасных падлеткаў, чытачы даведаюцца са свежага электроннага нумару газеты “Наша слова.pdf”.

У выставачнай зале Лідскага замка адкрылася выстава карцін лідскага мастака Уладзіміра Мельнікава „Жыццё кароткае – мастацтва вечнае”. Адкрылася яна ў дзень нараджэння мастака, якому споўнілася б 84 гады. На жаль, за тры месяцы да гэтай даты Уладзіміра Сяргеевіча не стала. Але памяць пра яго жыве, прадаўжаюць сваё жыццё яго шматлікія карціны. Выстава памяці таленавітага і вядомага мастака, якая адкрылася, будзе працаваць доўгі час і папаўняцца іншымі яго творамі.

Уладзімір Мельнікаў як мастак пакінуў вялікую спадчыну. Ён пісаў у розных жанрах, але ўлюбёным яго жанрам быў партрэт. У партрэтах мастаку ўдавалася перадаць стан душы чалавека, яго характар і тэмперамент. Шмат вядомых людзей Беларусі ўвасобіў Уладзімір Мельнікаў у сваіх работах.

З-пад пэндзля мастака выйшлі партрэты Уладзіміра Мулявіна, Анатоля Ярмоленкі, Ганны Радзько, Уладзіміра Ліпскага, Ніла Гілевіча і многіх іншых. Дарэчы, падчас працы Уладзіміра Сяргеевіча у сярэдняй школе №14 горада Ліды Анатоль Ярмоленка і Ніл Гілевіч былі гасцямі згаданай школы. Пра гэта таксама піша свежы нумар “Нашага слова”.

Публікуе газета і шмат іншых цікавых матэрыялаў. Увесь нумар можна пачытаць тут.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Пра адзіны музей сям’і ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *