NATO паставіць Украіне сыстэмы СПА для барацьбы зь бесьпілётнікамі «бліжэйшымі днямі», — Столтэнбэрг
NATO паставіць Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны «бліжэйшымі днямі», заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг 18 кастрычніка, пасьля таго як Украіна заявіла, што больш як тыднёвыя расейскія авіяўдары зьнішчылі амаль траціну ўкраінскіх электрастанцый.