Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: душы за ўладу

Жыццё Алеся Бяляцкага ў мірнай барацьбе за правы чалавека ў Беларусі. Iранскія дроны ў вайне супраць Украіны. Пратэсты ў Францыі: пагроза эскалацыі? У Швецыі у прэм'еры прайшоў Крыстэрсан ад Умераных.

Artykuł Агляд прэсы: душы за ўладу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Жыццё Алеся Бяляцкага ў мірнай барацьбе за правы чалавека ў Беларусі. Iранскія дроны ў вайне супраць Украіны. Пратэсты ў Францыі: пагроза эскалацыі? У Швецыі у прэм’еры прайшоў Крыстэрсан ад Умераных. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Брытанская газета The Conversation на першых старонках аддае пашану праваабаронцам Беларусі. «Адзін з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам у гісторыі Нобелеўскай прэміі, які атрымаў гэтую прэмію, знаходзячыся ў турме. Гэтым сімвалічным, але магутным жэстам Нобелеўскі камітэт адзначыў 35-гадовую дзейнасць Бяляцкага ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем таксама, што зараз за кратамі знаходзяцца дзясяткі беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку пяцёра паплечнікаў Бяляцкага з праваабарончага цэнтру «Вясна». Дзясяткі іншых уцяклі ў эміграцыю за апошнія месяцы, баючыся адвольных затрыманняў ці яшчэ горш», – адзначае брытанскае выданне і тлумачыць набелізацыю Бяляцкага як вітанне доўгай і мірнай барацьбы беларусаў за асноўныя свабоды ў кантэксце, калі вайна Расеі супраць Украіны значна ўскладнілася з-за таго, што Беларусь Лукашэнкі паступова атрымлівае актыўную ролю ў ім.

«Аднавіўшы сваю праваабарончую дзейнасць, Бяляцкі добра ўсведамляў, што можа зноў стаць ахвярай рэпрэсій у Беларусі, асабліва пасля таго, як падтрымаў дэмакратычны рух, які пахіснуў уладу Лукашэнкі з сярэдзіны 2020 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня Бяляцкі ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, і адмовіўся пакідаць Беларусь, мяркуючы, што яго абавязак патрабуе ад яго абараняць пацярпелую грамадзянскую супольнасць сваёй краіны. Адной з мэтаў судовага пераследу Бяляцкага, як і ўсіх беларускіх праваабаронцаў, выглядае поўнае вынішчэнне грамадзянскай прасторы ў Беларусі. За 2021-2022 гады больш за 300 НДА былі пазбаўленыя рэгістрацыі, забароненыя або вымушаныя «самаліквідавацца». На гэтым фоне Нобелеўская прэмія міру 2022 года ўзнагароджвае не толькі дырэктара «Вясны»: яна заахвочвае ваюючую грамадзянскую супольнасць працягваць мірную барацьбу за прызнанне і абарону правоў чалавека ўсіх беларусаў», – рэзюмуе брытанскае выданне.

***

Для ажыццяўлення ўдараў па Кіеве і іншых украінскіх гарадах расейская армія ўсё часцей выкарыстоўвае так званыя дроны-камікадзэ, абсталяваныя магутнымі боепрыпасамі. Пастаўляе Расеі гэтыя дроны, мяркуючы па ўсім, Іран, хаця той гэта і адмаўляе. Еўрапейская прэса піша пра тое, якую небяспеку тоіць у сабе расейска-іранскае супрацоўніцтва, у тым ліку і ў кантэксце сітуацыі на Блізкім Усходзе. «Іранскія робаты прымусілі Тэль-Авіў перагледзець сваю пазіцыю», – канстатуе польская газетаGazeta Wyborcza.

«Удзел Ірана трывожыць Захад. Ізраіль таксама баіцца таго, што Украіна стане палігонам, на якім Іран будзе ўдасканаліць свае ваенныя тэхналогіі, якія ён затым прыменіць супраць Ізраіля. Тым жа рыштункам, што і Расею, Іран забяспечвае сярод іншага і атрады Хезбалы ў Ліване, якія ўжо задзейнічалі дроны супраць Ізраіля. Калі з’явілася інфармацыя аб пастаўках іранскіх ракет, Тэль-Авіў, мяркуючы па ўсім, вырашыў пакласці канец сваёй палітыцы нейтралітэту ў дачыненні да расейскай агрэсіі ва Украіне», – піша польскае выданне.

***

У нядзелю ў Францыі адбылася масавая акцыя пратэсту, у якой прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку левы палітык Жан-Люк Меланшон і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Ані Эрно. Сярод патрабаванняў пратэстуючых: павышэнне заработнай платы, зніжэнне цэн, увядзенне падатку на звышпрыбытак і нарошчванне намаганняў у сферы абароны клімату. Адначасова ў краіне працягваецца забастоўка працоўных нафтабазаў. Урад абавязаў страйкоўцаў выйсці на працу прымусова, а падобная мера прадугледжана законам толькі ў выпадку стыхійных бедстваў і вайны. Гішпанская газета El País нагадвае важныя рысы французскай сістэмы.

«Францыя з’яўляецца краінай ЕЗ з самым нізкім узроўнем інфляцыі (6,2 працэнта) і адной з краін, якія ўклалі больш за ўсё сродкаў у сацыяльную падушку бяспекі. І ўсё ж менавіта ў Францыі сфармаваўся шырокі грамадскі рух, які выступае за павышэнне заработнай платы і супраць росту кошту жыцця. У гэтых мітынгах і дэманстрацыях ёсць нешта тыпова французскае. У іх працягвае жыць і вітаць дух рэвалюцыі, а вуліца становіцца найважнейшай арэнай палітычнай барацьбы. Зразумелая стомленасць на фоне проста-такі бясконцай вайны, памножаная на ўзрослую нагрузку на насельніцтва ў сувязі з інфляцыяй, можа справакаваць у Еўропе новыя сацыяльныя канфлікты. Сітуацыя ў Францыі – гэта свайго роду папярэджанне», – падкрэслівае гішпанскае выданне.

***

З панядзелка пасаду кіраўніка шведскага ўрада займае Ульф Крыстэрсан, старшыня Умеранай кааліцыйнай партыі, якая прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў і выступае за лібералізм у эканоміцы. Кансерватыўная кааліцыя, якую ўзначальвае Крыстэрсан, мае намер цесна супрацоўнічаць з партыяй «Шведскія дэмакраты», якая заняла на выбарах у верасні другое месца. «Невыносна глядзець на тое, як кансерватары спрабуюць рабіць выгляд, быццам Шведскія дэмакраты – гэта нейкая нармальная і рэспектабельная партыя», – піша нямецкая газета Süddeutsche Zeitung.

«Дазвольце нагадаць: Шведскія дэмакраты – гэта партыя, у шэрагах якой непасрэдна перад выбарамі было выяўлена больш за 200 функцыянераў, якія вызначыліся расісцкімі выказваннямі ці ўдзелам у неанацысцкіх мерапрыемствах. У сваім памкненні да ўлады кансерватары і лібералы забяспечылі ўльтраправым бяспрыкладны ўплыў у грамадстве. Гэта ўсяго толькі рэалізацыя прынцыпу „ты мне, я табе”, – так паспрабаваў абараніць сваю пазіцыю ў панядзелак лідэр лібералаў. Так, менавіта так справа і ідзе: за жаданыя міністэрскія партфелі ты аддаеш частку сваёй душы, а не паспееш азірнуцца, як аддасі ў дадатак і саму душу дэмакратыі», – папярэджвае нямецкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: душы за ўладу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Лето, отпуск, вечерины: обзор главных музновинок недели + бонус

Два адвоката задержаны за посредничество во взятке в Нижнем Новгороде

В пушкинском микрорайоне Заветы Ильича строится школа на 550 учеников

Книжные фестивали и документалки: куда пойти с 7 по 9 июня

Музыкальные новости

Поражения Шубенкова и Савлукова, осечка Кнороз и двойной триумф Макаренко: чем запомнился «Мемориал Знаменских»

Яндекс, А.С. Пушкин, Святой Ленин ведут следствие. Настоящая сенсация!

В Этнографическом музее народов Забайкалья Бурятский театр «Ульгэр» презентовал «Колобок» для юного зрителя - Новости и Культура, Дети и Россия

Фонд «Восход» выпустил на «Атомайз» первые в России венчурные ЦФА

Новости России

Совместный прием предпринимателей прошел в Балашихе

ОЭЗ «Технополис «Москва»: Инвестиции в развитие высокотехнологичных производств составили около 50 млрд рублей в 2023 году

На кадастровый учет поставлены два новых дома в ЖК «Катуар» Подмосковья

В Павловском Посаде началась реализация проекта «Светлый город»

Экология в России и мире

Как избежать больших проблем при одиночном путешествии: туристкам дали важные советы по безопасности

История без фальсификации: Шемахи в первой половине XVIII века

С чем носить юбку этим летом: примеры стильных образов

Работник СЛД «Чита» филиала «Забайкальский» ООО «ЛокоТех-Сервис» принял участие в экологической акции по очистке берега и дна озера Кенон

Спорт в России и мире

Названо условие сенсации в матче Арины Соболенко с вундеркиндом из России

Экс-теннисист Ольховский: российские теннисисты выступили ниже ожиданий

Превзойдет саму Шарапову? юная Мирра Андреева наступает на пятки звездам тенниса

Теннисист Медведев снялся с турнира ATP в Нидерландах из-за травмы

Moscow.media

Сотрудники военных следственных органов Следственного комитета России по всей стране оказывают помощь подшефным детским учреждениям

В Москве арестовали бывшего замглавы Росприроднадзора по делу о мошенничестве

Работать там, где удобно: беспроводная гарнитура Fstyler BH230 от A4Tech

Планируете отпуск в России? В этих городах есть бюджетное жилье — называем список







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *