Выведка Вялікай Брытаніі: у Беларусі мінімальныя магчымасьці для правядзеньня складаных вайсковых апэрацый
Выведка Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіла, што заява Аляксандра Лукашэнкі аб стварэньні расейска-беларускай групоўкі войскаў у складзе 70 тысяч беларускіх і 15 тысяч расейскіх вайскоўцаў накіравана, хутчэй за ўсё, на адцягненьне ўкраінскіх войскаў на поўдзень з крытычных кірункаў фронту.