На вайсковага эксперта Ягора Лябедку завялі новую крымінальную справу
Лябёдка затрымалі сёлета 12 ліпеня. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Artykuł На вайсковага эксперта Ягора Лябедку завялі новую крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У дачыненні да ваеннага эксперта Ягора Лябедка ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа па частцы 2 артыкула 364-1 КК па прыкмеце паўторнасці, паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.
Як піша @pozirkonline, верагодна, гаворка ідзе пра ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб).
Аўтары канала тлумачаць, што любое інтэрв’ю „экстрэмісцкім” рэсурсам утварае паўторны склад злачынства.
Лябёдка затрымалі сёлета 12 ліпеня. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. У верасні Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў яго воінскага звання старшага лейтэнанта запасу.
Artykuł На вайсковага эксперта Ягора Лябедку завялі новую крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.