Паштоўка, прысвечаная Гародні
Не першы год рыхтуюць і выпускаюць беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця.
Artykuł Паштоўка, прысвечаная Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Не першы год рыхтуюць і выпускаюць беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця. Па словах Сяргея Бахуна, сёлета яны плануюць выпуск новых паштовак з серыі “Гарады Беларусі”. Ужо выйшлі з друку паштоўкі, прысвечаныя Берасцю, Менску і Пінску.
А нядаўна Бахуны парадавалі беларусаў арыгінальнай паштоўкай, прысвечанай Гародні – месту, дзе варта пабываць кожнаму беларусу, а потым распавесці іншым пра гэты цудоўны горад!
Усе жадаючыя могуць заказаць паштоўкі, налепкі і іншую прадукцыю на сайце Бахунаў: http://bakhuny.by
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паштоўка, прысвечаная Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.