“Нашыя хлопцы гатовыя біцца да пераможнага канца”
Украіна павінна перамагчы, - лічыць украінскі валанцёр добраахвотнага фармавання тэрытарыяльнай суполкі Алег Кавальчэўскі.
Artykuł “Нашыя хлопцы гатовыя біцца да пераможнага канца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Украінцы будуць змагацца за сваю зямлю да апошняга. Украіна павінна перамагчы, паколькі вайна з Расеяй цягнецца ўжо тры стагоддзі.
Яна скрала ўсё – пачынаючы з гісторыі і заканчваючы назвай, – распавёў украінскі валанцёр добраахвотнага фармавання тэрытарыяльнай суполкі Алег Кавальчэўскі:
-Ідзе вайна артылерыі. Я скантактоўваўся з нашымі хлопцамі, якія ваююць зараз, яны гатовыя ісці ў наступ. У іх настрой баявы. І яны гатовыя біцца да пераможнага канца.
Апошнія падзеі яшчэ толькі больш узмацнілі веру ўкраінцаў ва ўласныя ўзброеныя сілы. Дзякуючы ім, няглядзячы на вайну, яны адчуваюць сябе бяспечна і могуць працягваць весці адносна нармальнае жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Нашыя хлопцы гатовыя біцца да пераможнага канца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.