У Берасці будзе чутна стралковая кананада
Старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук анансаваў «стралковую кананаду» і «перамяшчэнне розных відаў тэхнікі».
Artykuł У Берасці будзе чутна стралковая кананада pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук анансаваў «стралковую кананаду» ў горадзе цягам тыдня. «На працягу гэтага тыдня ў Берасці будзе чутная стралковая кананада, а таксама адбывацца перамяшчэнне розных відаў тэхнікі», — напісаў Рагачук у сваім тэлеграм-канале.
Рагачук спаслаўся на інфармацыю кіраўніцтва 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, згодна з якой на палігоне «Брэсцкі» будуць праводзіцца мерапрыемствы «згодна з планам падрыхтоўкі на навучальны год».
«Падстаў для якой-небудзь занепакоенасці няма», — запэўнівае кіраўнік Берасця.
Artykuł У Берасці будзе чутна стралковая кананада pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.