Палітзняволенага лекара будуць судзіць другі раз за каментары
Першапачаткова яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сілавікоў і суддзяў. Аляксандр растлумачыў, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў.
Artykuł Палітзняволенага лекара будуць судзіць другі раз за каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Цялега — лекар-неўролаг. Ён працаваў у расейскім Нарыльску, а вясной прыехаў у родны Барысаў у адпачынак, дзе і быў затрыманы.
У выніку, яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сілавікоў і суддзяў. Аляксандр растлумачыў, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. Адбываць тэрмін Цялегу накіравалі ў бабруйскую калонію, дзе на яго аказваўся ціск.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 1 лістапада над палітвязнем адбудзецца новы працэс у судзе Пухавіцкага раёна. Яго будуць зноў судзіць за старыя каментары паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы). Справу прызначана разглядаць суддзя Вольга Бабук.
Цяпер лекара зноў можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі, а таксама лістамі: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Анатольевіч Цялега.
Вясна
Artykuł Палітзняволенага лекара будуць судзіць другі раз за каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.