У Менску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у маршах
Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Artykuł У Менску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у маршах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вынеслі прысуд палітзняволеным Раману Багрыю і Вікторыі Ждановіч. Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршах: Раману інкрымінавалі адзін эпізод, Вікторыі — пяць. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.
Вікторыя — аспірантка БДУІР, працавала інжынерам-праграмістам. Паводле «пакаяльнага» відэа, яе затрымалі не толькі за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах», але і за «падпіску на экстрэмісцкія каналы».
Artykuł У Менску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у маршах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.