Слонімскую артыстку вызвалілі і дэпартавалі ў Расею
Вера Цвікевіч падчас пратэстаў у 2020 годзе трапіла на першую паласу беларускай “Камсамольскай праўды”. Супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу.
Artykuł Слонімскую артыстку вызвалілі і дэпартавалі ў Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Былую артыстку Слонімскага драматычнага тэатра Веру Цвікевіч у сераду, 26 кастрычніка, вызвалілі з-за кратаў і адразу дэпартавалі з Беларусі. Ёй забаранілі на 5 гадоў уезд у Беларусь.
Нагадаем, што 30-гадовая Вера Цвікевіч падчас пратэстаў у 2020 годзе трапіла на першую паласу беларускай “Камсамольскай праўды”. Супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу па артыкулу “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у ім”.
Вера Цвікевіч з’яўляецца грамадзянкай Расеі, але мае від на жыхарства ў Беларусі. Бацькі яе беларусы, але даўно жывуць у Расеі. На Слонімшчыне ў Веры ёсць шмат сваякоў, у тым ліку і бабуля. Дзяўчына ў свой час скончыла Мурманскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. З 2015 года працавала артысткай Слонімскага драматычнага тэатра, дзе выконвала розныя ролі. Але два гады таму яна звольнілася і працавала ў Менску. Цяпер сваякоў і бабулю Вера Цвікевіч зможа наведаць толькі праз 5 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Слонімскую артыстку вызвалілі і дэпартавалі ў Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.