Узровень беспрацоўя ў Беларусі зніжаецца
У трэцім квартале 2022 года ўзровень беспрацоўя ў Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы знізіўся да 3,4 працэнта ад агульнай колькасці работнікаў. У другім квартале бягучага года гэты паказчык складаў 3,7 працэнта.