Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з гібеллю людзей пры тэракце ў Шыразе
"З жахам і болем даведаўся пра тэрарыстычны акт у маўзалеі Шах-Чэрах у горадзе Шыраз. Беларусь рашуча асуджае злачынствы, якія прыводзяць да гібелі ні ў чым не вінаватых людзей і пагражаюць мірнаму жыццю краіны", - гаворыцца ў спачуванні.