Улады РФ паставілі мабілізацыю на паўзу?
Паводле расейскага Міністэрства абароны і дакладу міністра Шайгу перад Пуціным - план у 300 тысяч мабілізаваных выканалі.
Artykuł Улады РФ паставілі мабілізацыю на паўзу? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мабілізацыя ў Расеі скончаная. Прынамсі так вынікае з афіцыйных паведамленняў.
Паводле расейскага Міністэрства абароны і дакладу міністра Шайгу перад Пуціным – план у 300 тысяч мабілізаваных выканалі. 218 тысяч мабілізаваных праходзяць падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах і на палігонах. Яшчэ 82 тысячы – ужо адправіліся пасля навучання ў зону баявых дзеянняў ва Украіне. Прызывалі ў войска – нават без вайсковага досведу, нягледзячы на абяцанні, што на вайну адправяцца толькі дасведчаныя людзі. Тысячы расейцаў выехалі за мяжу, сярод іх Улад, які не называе свайго імя. У завяршэнне мабілізацыі ён не верыць, вяртацца пакуль не плануе:
– Ваенкаматы проста не могуць справіцца з нагрузкай, бо ёсць асенні прызыў і яго таксама трэба праводзіць. Тая загрузка ваенкаматаў, зноў такі ж наколькі я ведаю, была вельмі высокая. Кажуць, што проста каб супакоіць людзей: „Не хвалюйцеся, усё нармальна. Нічога не адбываецца”. Пакуль проста зрабілі паўзу, я пакуль не бачу імкнення да ўрэгулявання канфлікту. Бакі хочуць неяк закончыць вайну, весці перамовы. Мне падаецца, што гэта гісторыя яшчэ зацягнецца і адпаведна рэсурсы яшчэ будуць патрэбныя.
Пра частковую мабілізацыю Пуцін абвясціў 21 верасня. У пачатку кастрычніка – выданне Forbes са спасылкай на крыніцы ў Крамлі апублікавала звесткі, што пасля гэтага Расею пакінулі прыкладна 700 тысяч чалавек. Але выданне заўважыла, што падлічыць колькі чалавек пакінулі краіну з турыстычнымі мэтамі за гэты перыяд, пакуль немагчыма.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Улады РФ паставілі мабілізацыю на паўзу? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.