500 дзён – роўна столькі знаходзіцца за кратамі баранавіцкі блогер Зміцер Цімафееў
Блогер ужо адбывае прызначаны яму судом тэрмін у выпраўленчай установе адкрытага тыпа №9 горада Віцебска.
Artykuł 500 дзён – роўна столькі знаходзіцца за кратамі баранавіцкі блогер Зміцер Цімафееў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
500 дзён – роўна столькі знаходзіцца за кратамі баранавіцкі блогер Зміцер Цімафееў.
Яму прад’яўленае абвінавачванне ў абразе прадстаўніка ўлады або артыкул 369 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Рашэннем суда Зміцер Цімафееў пакараны на два гады абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпа або хімія. Яго прызналі вінаватым у абразе кіраўніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Віталя Паддубскага.
Як сведчыцца ў матэрыялах справы, у 2020 годзе ў сюжэце YouTube-канала 6tv.by блогер Зміцер Цімафееў, які выйшаў з Магілёўскага абласнога суда, дзе ён абскардзіў рашэнні аб арышце за нібы ўдзел у Антыпарадзе ў Бабруйску 9 траўня, выказаў абразлівыя словы ў адрас Паддубскага. Ён таксама назваў міліцэйскага кіраўніка чалавекам, які нічога не ўмее рабіць, які не ведае правілы дарожнага руха і з’яўляецца злачынцам.
Блогер ужо адбывае прызначаны яму судом тэрмін у выпраўленчай установе адкрытага тыпа №9 горада Віцебска.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 500 дзён – роўна столькі знаходзіцца за кратамі баранавіцкі блогер Зміцер Цімафееў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.