У Варшаве праходзіць трэнінг для моладзі
У ім удзельнічаюць прадстаўнікі з 6 краін: Германіі, Славакіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, а таксама беларусы, якія зараз жывуць у Польшчы.
Artykuł У Варшаве праходзіць трэнінг для моладзі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве пачаўся міжнародны трэнінг для моладзі „Analyse and think critically – media literacy for youth”.
У ім удзельнічаюць прадстаўнікі з 6 краін: Германіі, Славакіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, а таксама беларусы, якія зараз жывуць у Польшчы.
Падчас заняткаў яны закранаюць тэмы маніпуляцыі і медыя, прапаганды падчас вайны, стварэнне відэа кантэнту, ладзяць міжкультурныя вечары, квіз па горадзе і шмат іншага. Расказвае каардынатар праекту Анастасія Кажапенка:
– Для нас вельмі важна, што зараз беларусы, якія з Беларусі не могуць удзельнічаць у праектах Erasmus, бо арганізацыі з Беларусі не могуць падаваць заяўкі і быць партнёрамі. Таму для нас важна ангажаваць у такія праекты і даваць магчымасць менавіта беларусам. Вельмі цікавая з’ява, што ў нас на гэтым мерапрыемстве сем ці нават восем беларусаў ад нашай арганізацыі. Ад Польшчы чатыры ўдзельнікі. Апынулася, што ў Нямеччыне працуе беларуска, яна з’яўляецца каардынатарам ад Нямеччыны. Прыехалі дзве дзяўчыны з Вільні.
Міжнародны трэнінг арганізуе Беларускі Дом у межах праекту Erasmus+.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве праходзіць трэнінг для моладзі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.