Кніга пра гарадзенскія замкі
У Менску асобнай кнігай свет пабачыў гісторыка-архітэктурны нарыс “Гродзенскія замкі”.
Artykuł Кніга пра гарадзенскія замкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менску асобнай кнігай свет пабачыў гісторыка-архітэктурны нарыс “Гродзенскія замкі”. Кніга выйшла на трох мовах – беларускай, ангельскай і расейскай. Прыгожае выданне з’явілася, дзякуючы выдавецтву “Рыфтур” і яе аўтарам Юрыю Кітурку і Валянціне Царук. Над кнігай таксама працавалі фатограф Сяргей Плыткевіч і перакладчык Сяргей Рагачэўскі. “Гродзенскія замкі” выйшлі з друку пад рэдакцыяй Андрэя Вашкевіча і Наталлі Плыткевіч.
Кніга апавядае пра гісторыю забудовы Замкавай гары ў Гародні, адкуль бярэ свой пачатак старажытны горад над Нёманам. Гэта месца, дзе ніколі не перарывалася жыццё і тварылася гісторыя: першае сялянскае паселішча, цэнтр удзельнага княства, рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага, палац караля Рэчы Паспалітай.
Гарадзенскія замкі – гэта найбольш знакамітыя помнікі архітэктуры і гісторыі Гародні. Вось ужо восем стагоддзяў стаяць яны на высокіх пагорках над Нёманам як сведкі і ўдзельнікі розных падзей, што ўвайшлі ў гісторыю Беларусі. Па-рознаму складваўся іх лёс. Былі яны непрыступнымі крэпасцямі, шыкоўнымі палацамі, прадстаўнічымі каралеўскімі рэзідэнцыямі, за валоданне імі змагаліся князі і каралі, часам іх ператваралі ў вязніцу, казарму, шпіталь… А сёння замкі служаць беларускаму народу як скарбніца яго гісторыі і культуры, як асяродак яго высокага духу і таленту…
“Гродзенскія замкі” выйшлі з друку па замове Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Кніга пра гарадзенскія замкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.