Беларускі гурт „Dymna Lotva” выступіў у Варшаве
Публіку чакалі не толькі аўтарскія творы калектыву, але і каверы на вядомыя кампазіцыі іншых выканаўцаў.
Artykuł Беларускі гурт „Dymna Lotva” выступіў у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі гурт “Dymna Lotva” зладзіў у Варшаве першы акустычны выступ у эміграцыі.
Публіку чакалі не толькі аўтарскія творы калектыву, але і каверы на вядомыя кампазіцыі іншых выканаўцаў, сярод якіх – „Тры чарапахі”, „Муры”, „Перемен”. „Адну з песень мы напісалі адмыслова да Ночы расстраляных паэтаў на верш „Адышоўшым” Валерыя Маракова”, – расказваюць удзельнікі гурта „Dymna Lotva” Нокт і Яўген.
– Я шукала, што б пачытаць да „Ночы расстраляных паэтаў”, мне вельмі спадабаўся гэты верш. Я ведаю, што на яго ўжо ёсць песня ад гурта „Naka”. Таму спачатку думалі, што файны верш, але ён ужо заняты. Потым Яўген напісаў новую музыку да песні проста так у стол, я кажу: „Слухай, дык яно кладзецца ідэальна”. Вырашылі зрабіць два аддзяленні канцэрту, першы з нашым матэрыялам, а другі з класікай. Да таго ж ёсць такія трэкі, якія ўжо колькі год спяваюць усе беларусы.
– Пакуль будзем займацца альбомам, там фінішная ўжо.
Як патлумачылі музыкі, новы альбом выйдзе пасля Новага году, але гэтай зімой.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі гурт „Dymna Lotva” выступіў у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.