Чэхія выступіла за ўзмацненне санкцый супраць беларускага рэжыму
Пра гэта заявілі прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла і міністр замежных спраў Ян Ліпаўскі пасля візіту ў Кіеў.
Artykuł Чэхія выступіла за ўзмацненне санкцый супраць беларускага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Чэхія выступае за ўвядзенне санкцыяў супраць беларускага рэжыму праз яе ролю ў вайне. Пра гэта заявілі прэм’ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла і міністр замежных спраў Ян Ліпаўскі пасля візіту ў Кіеў, паведамляе «Чэшскае радыё».
“Супраць Беларусі ўжо дзейнічаюць пэўныя санкцыі. Але нельга дапусціць, каб Беларусь далучылася да палітыкі Расеі ці каб Расея мела магчымасць абыходзіць уплыў санкцый праз такія краіны, як Беларусь», – заявіў Фіяла.
Ліпаўскі нагадаў, што эканоміка Беларусі цесна звязана з расейскай, і дадаў, што атакі на Украіну ідуць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Artykuł Чэхія выступіла за ўзмацненне санкцый супраць беларускага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.