600 дзён за кратамі: Іван Ракіць і Сяргей Гацкевіч
Іван Ракіць і Сяргей Гацкевіч асуджаныя па справе па масавых беспарадках, а менавіта па жнівеньскіх падзеях 2020 года адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Artykuł 600 дзён за кратамі: Іван Ракіць і Сяргей Гацкевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Больш чым па 600 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны – Іван Ракіць і Сяргей Гацкевіч. Яны асуджаныя па справе па масавых беспарадках, а менавіта па жнівеньскіх падзеях 2020 года адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Жыхар Берасця Іван Ракіць асуджаны па артыкулу 363 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або супраціў супрацоўніку міліцыі або іншай асобе, што ахоўвае грамадскі парадак. Падставай стаў удзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён аказаў супраціўленне міліцыянеру – падпалкоўніку міліцыі Дзягелю – і ўдарыў яго кулаком у сківіцу. Сваёй віны Іван Ракіць не прызнаў. Прысуджана два з паловай гады абмежавання волі, знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №2.
Палітвязень Сяргей Гацкевіч быў асуджаны яшчэ будучы вучнем 11 класа. Абвінавацілі ў частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках. Падставай сталі падзеі 10 жніўня 20-га года ў Берасці. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі, прыбывае ў выхаваўчай калоніі №2.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 600 дзён за кратамі: Іван Ракіць і Сяргей Гацкевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.