Павел Латушка: Захад заўсёды спазняецца
Павел Латушка заклікае Захад увесці супраць Лукашэнкі санкцыі, здольныя паралізаваць сістэму.
Artykuł Павел Латушка: Захад заўсёды спазняецца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Павел Латушка заклікае Захад увесці супраць Лукашэнкі санкцыі, здольныя паралізаваць сістэму. У чарговым сваім звароце палітык кажа «Лукашэнка ўжо ўяўляе сабой ваенную пагрозу, але гэта пагроза можа стаць ядзернай». Патрэбныя санкцыі, накіраваныя супраць Лукашэнкі, ягоных чыноўнікаў і сілавікоў, здольныя паралізаваць сістэму, так кажа прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка. Сваю пазіцыю ён патлумачыў у нашым эфіры.
– Гэта не толькі зварот, гэта, зразумела, і дзеянні, гэта вялікая колькасць кансультацый і сустрэч, якія адбываюцца кожнага дня. З замежнымі палітыкамі ў розных сталіцах, у тым ліку ў Варшаве, кажам пра неабходнасць рашучых, імгненных, мэтанакіраваных і моцных дзеянняў супраць Лукашэнкі і яго рэжыму. Так, захады нейкія прымаюцца, але яны недастатковыя і прыводзяць да таго, што Захад заўсёды спазняецца: што трэба было зрабіць сёння робіцца праз некалькі дзён і гэта ўжо не мае таго сэнсу і ўплыву на рэжым Лукашэнкі.
Санкцыі павінны ўводзіцца па прынцыпе прыналежнасці да дзяржапарату і дзяржструктур. Важна таксама, каб былі заведзены публічныя адкрытыя крымінальныя справы на Лукашэнку і яго атачэнне, кажа Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Латушка: Захад заўсёды спазняецца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.