Чэрвеньскі „Колас” з перамогі пачаў турнір прамежкавага этапа Кубка рэгіёнаў
У другім матчы ў групе сустракаюцца фінскі "Тампэрэ" і партугальскі "Лісабон".
Artykuł Чэрвеньскі „Колас” з перамогі пачаў турнір прамежкавага этапа Кубка рэгіёнаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У турэцкім Стамбуле стартаваў прамежкавы раунд Кубка рэгіёнаў, у якім чатыры клубы, уключаючы беларускі „Колас”, у рамках аднакругавога турніру спрачаюцца за выхад у фінальную частку спаборніцтваў. У першым матчы каманда, якую ўзначальвае Юрый Пунтус, узяла верх над гаспадарамі – клубам „Кайсеры” – 0:3. У другім матчы ў групе сустракаюцца фінскі „Тампэрэ” і партугальскі „Лісабон”.
Іга Швентэк і Каралін Гарсія пераможна стартавалі на Выніковым турніры ВТА
Шостая ракетка свету Каралін Гарсія з перамогі стартавала на Выніковым турніры ВТА. У першым матчы спаборніцтваў францужанка абыграла прадстаўніцу ЗША Кары Гаўф (4-ы нумар жаночага сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 6:3. У іншым матчы групы польская тэнісістка Іга Швентэк абыграла расейку Дар’ю Касаткіну. Восьмая ракетка свету Касаткіна саступіла лідару рэйтынгу з лікам 2:6, 3:6.
„Нью-Джэрсі” святкаваў чацвёртую перамогу запар, Ягор Шаранговіч — трэцяя зорка матча з „Ванкуверам”
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” святкаваў чацвёртую перамогу запар, адолеўшы на чужым лёдзе „Ванкувер”. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 17 хвілін, зарабіў 2 (1+1) балы па сістэме „гол + пас” і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці +2. Беларус прызнаны трэцяй зоркай матча. У дзесяці матчах чэмпіянату Ягор Шаранговіч набраў 6 (3+3) ачкоў.
Ціхан Чайка здабыў яшчэ адну перамогу ў WHL
У матчы рэгулярнага чэмпіянату WHL „Прынс Альберт” на дамашнім лёдзе перамог „Трай-Сіці” — 5:4. Брамку гаспадароў бараніў беларускі галкіпер Ціхан Чайка. Ён адбіў 25 з 29 кідкоў суперніка. У гэтым сезоне Чайка паўдзельнічаў у 12 матчах, заваяваў з камандай 3 перамогі, адбіў 88,6 працэнта кідкоў.
Луіс Суарэс вызначыўся з месцам працягу кар’еры
Былы нападнік „Барселоны”, „Атлетыка”, „Ліверпуля” і „Аякса” Луіс Суарэс, які апошнія месяцы правёў на радзіме ў „Насьяналі”, працягне кар’еру ў ЗША. 35-гадовы уругвайскі футбаліст блізкі да трансферу ў „Лос-Анджэлес Гэлаксі”. Кантракт нападніка з „Насьяналем” разлічаны да канца 2022 года. Пасля завяршэння пагаднення гулец павінен далучыцца да „Гэлаксі”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чэрвеньскі „Колас” з перамогі пачаў турнір прамежкавага этапа Кубка рэгіёнаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.