Маналёг «тутэйшага». Выступ Анатоля Сыса на «Дзядах» у сквэры Янкі Купалы ў Менску 1 лістапада 1987 АЎДЫЁ
35 гадоў таму ў Менску ўпершыню ў навейшай гісторыі ўшанавалі сьвята Дзядоў. Першыя Дзяды, якія былі задуманыя як ушанаваньне памяці ахвяраў сталінскага рэжыму, адбыліся 1 лістапада 1987 году. Іх ладзілі «Тутэйшыя» пры ўдзеле «Талакі». На мітынг-рэквіем тады прыйшло каля сотні чалавек.