Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю
Рэжым НС у прымежных раёнах быў уведзены ў жніўні 2021 года.
Artykuł Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Латвія працягнула рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада. Рашэнне падтрымаў кабінет міністраў краіны.
Урад тлумачыць падаўжэнне рэжыму НС рызыкамі ціску нелегальнай міграцыі на латвійска-беларускую мяжу і падтрымкай Беларуссю расейскай вайны супраць Украіны.
Рэжым НС у прымежных раёнах быў уведзены ў жніўні 2021 года. З таго часу Латвія не пусціла на сваю тэрыторыю 7562 мігранты, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу. За кастрычнік было спынена 173 такія спробы.
Artykuł Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.