Новая зямля: «Дах зносіць». Як настаўніца музыкі за 6 гадоў пажыла ў Азіі, Афрыцы і Эўразьвязе
Маладая беларуска Інга* (імя зьменена дзеля бясьпекі гераіні) пасьпела пажыць у пяці розных месцах за межамі радзімы. Яна расказала Свабодзе, чаму ў Макао не будуюць дамоў, ніжэйшых за 40 паверхаў, як яна плакала на кітайскім масажы і чыё мяса можна пакаштаваць у Габоне.