У Беластоку адкрылася выстава „Блаславёны ксёндз Ежы Папялушка і яго музей у Акопах”
Падчас вернісажу частку фотаздымкаў прадставіла Крысціна Радзецкая – маці фатографа Артура Радзецкага, які ў 1984 годзе змог зафіксаваць развітанне гораду з Папялушкам:
Artykuł У Беластоку адкрылася выстава „Блаславёны ксёндз Ежы Папялушка і яго музей у Акопах” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ля гарадской ратушы адкрылася выстава пад адкрытым небам „Блаславёны ксёндз Ежы Папялушка і яго музей у Акопах”. Падчас вернісажу частку фотаздымкаў прадставіла Крысціна Радзецкая – маці фатографа Артура Радзецкага, які ў 1984 годзе змог зафіксаваць развітанне гораду з Папялушкам:
„Была выстава пры медычнай акадэміі, і там была маці ксяндза Папялушкі. Мы размаўлялі, і яна сказала: як добра, што тады той хлопец зрабіў той фотаздымак. Людзі не верылі, што ў Беластоку тады было столькі народу на развітанні, бо тады ніхто нічога не казаў, так як цяпер у вас. Я гляджу на гэтыя здымкі, як бегалі, з гэтымі палкамі і дубінкамі. Тады трэба было казаць пра гэта ціха, але гэта зменіцца, бо людзі рушылі, так як цяпер у Беларусі.”
Падляшскі музей у Беластоку заклікае перадаваць памятныя рэчы, звязаныя з бл.кс. Ежы Папялушкам і ягонай эпохай для стварэння экспазіцыі Мемарыяльнага музея ксяндза ў Акопах, які паводле планаў, плануецца адкрыць цягам трох гадоў.
Музей чакае на прапановы на электронны адрас: okopy@muzeum.bialystok.pl
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку адкрылася выстава „Блаславёны ксёндз Ежы Папялушка і яго музей у Акопах” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.