Чалавека схапілі. Запраторылі ў турму. А выходзіць адтуль — паэт
Канец кастрычніка. Людзі ўшаноўваюць імёны забітых савецкай уладай беларускіх літаратараў. Акцыі пад назовам «Ноч (не) расстраляных паэтаў» зьбіраюць тысячы беларусаў, расьцярушаных па ўсім сьвеце рэпрэсіямі пераемнікаў чырвонага тэрору леніністаў-сталіністаў.