Прапаганда заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах
“Мінская праўда” апублікавала калонку Юрыя Уварава пра Курапаты. “Неабходна раз і назаўсёды спыніць цырк на касцях", - так гучыць асноўны пасыл аўтара.
Artykuł Прапаганда заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Мінская праўда” апублікавала калонку Юрыя Уварава пра Курапаты. “Неабходна раз і назаўсёды спыніць цырк на касцях. Правесці эксгумацыю астанкаў ахвяр фашыстаў і беларускіх паліцаяў, і перапахаваць, як кажуць, ад граху далей. Беларусы чакаюць гэтага ад дзяржавы не першы год. І мы спадзяемся быць пачутымі”, – так гучыць асноўны пасыл аўтара.
Блогер Юрый Увараў з Берасця. Некалькі гадоў ён пражыў ва Украіне “па сямейным абставінам”. Яго ролікі на Youtube у сярэднім набіраюць каля пяці тысяч праглядаў. У сваім відэаблогу ён раскрывае тэмы “кепскага загніваючага Захаду”.
Artykuł Прапаганда заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.