Батумі: беларусы ўпершыню паглядзелі «Ведзьмара» на роднай мове
Знакаміты серыял «Вядзьмар» у беларускай агучцы быў упершыню паказаны ў грузінскім Батумі. Паглядзець кіно, а дакладней пакуль першыя дзве яго серыі, прыйшоў амаль тузін беларусаў.
Пра тое, чаму трэба паказваць падобныя фільмы на роднай мове, кажа арганізатар паказаў Міхаіл Каралевіч :
-Мы арганізавалі гэты паказ, каб як мага больш людзям паказаць, што ёсць кантэнт на беларускай мове. Не толькі фільмы, але яшчэ і серыялы. І такі цудоўны серыял як “Вядзьмар” у тым ліку. І гэта добрая нагода для таго, каб самім паглядзець і паказаць людзям.
Для кіраўніка прасторы LinX Мікіты Маханькова важна, што разнастайнасць фільмаў па-беларуску пашыраецца:
–Вельмі добра, што ў такі цяжкі час праца не спыняецца. Усе добрыя культурныя падзеі як і раней адбываюцца. І вельмі добра, што пашыраецца спектр фільмаў, якія можна глядзець на роднай мове.
Прагляды фільмаў па-беларуску ў грузінскім Батумі адбываюцца некалькі разоў на тыдзень. Сярод фільмаў як камедыі, драмы, так і дзіцячая анімацыя, а паглядзець гэтыя фільмы цяпер можна ў дзьвух беларускіх прасторах: LinX і „аКсяродак”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Батумі: беларусы ўпершыню паглядзелі «Ведзьмара» на роднай мове pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.